2006-01-20 14:39:29

Інтэрв"ю з кардыналам Каспэрам



ВАТЫКАН:Увесь свет чакае на першую Энцыкліку Папы Бенедыкта 16. Як зазначае старшыня папскай Рады па адзінстве хрысціян кардынал Вальтэр Каспер, таксама праваслауныя і пратэстанцкія браты.
25 студзеня, у свята Навернення апостала Паула,пройдзе яе проэзентацыя.Сам Бенедыкт 16 расказау вернікам на агульнай аудыенцыі крыху аб ёй ,назваушы тытул «Deus Caritas est»-«Бог ёсць любоу».
Кардынал Вальтэр падкрэсліу у прынагодным інтэрв'ю асаблівую важнасць для экуменізму тэмы любові. Бо поуны кантакт азначае поуную любоу.
Тэма любові блізкая цяперашняму Папу,бо ён паглыбленна вывучау і наследвау навучанні святых Аугустына і Бонавентуры. Менавіта у іхных творах любоу і міласэрднасць займаюць цэнтральнае месца.
«Я лічу,-выказауся кардынал Вальтэр Каспер,- што існуе поуня пераймальнасці між Папамі Янам Паулам 2 і Бенедыктам 16
-абодва яны крочаць шляхам экуменізму.Розніца толькі у стылі. На паховінах Яна паула 2-га упершыню за вякі гісторыі Царквы былі прадстауленыя усе (хрысціянскія) канфесіі. Яны так сугучна выказалі павагу да памёрлага папы. Я думаю,-завершыу кардынал, - што гэта вялізны прагрэс ,асягнуты у дарозе да экуменізму. Новы папа ад першых дзён пантыфікату падкрэсліу,што для яго галоунае значэнне мае адзінства Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.