2006-02-06 13:16:39

У Рыме памёр украінскі грэка-каталіцкі біскуп


Менавіта 3-га лютага на 83-м годзе жыцьця, памёр біскуп Іван Хома. Нарадзіўся ён у Хырове. Пасьля другой сусьветнай вайны пасяліўся ў Вечным Горадзе. Тут вучыўся ды прыняў сьвятарскія сьвядчыны. Працаваў сярод грэка-каталіцкіх эмігрантаў. Быў таксама рэктарам Украінскага Каталіцкага Унівэрсытэту ў Рыме, якія заснаваў Вярхоўны Арцыбіскуп Львова, кардынал Ёсів Сьліпый. У 1977-м годзе, прабываючы на выгнаньні, кардынал Сьліпый патаемна высьвяціў на біскупаў айца Хому ды цяперашняга кардынала Гузара. 19-ць гадоў пазьней абодва высьвячэньні зацьвердзіў памёршы Папа Ян Павал ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.