2006-02-22 14:13:10

Спатканне Патрыярха Алексiя II° з кардыналам Рожэ Этчегераем у Маскве.


Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II° спаткаўся 20 лютага з кардыналам Рожэ Этчегераям, былым старшынёй Папскай рады “Справядлiвасць i мiр”, лаўрэатам мiжнароднай прэмii мiру. Сустрэча прайшла ў загараднай рэзiдэнцыi Патрыярха, у вядомым падмаскоўным элiтным дачным пасёлку Перадзелкiна.
Кардынал Рожэ Этчегерай перадаў галаве Рускай Праваслаўнай Царквы пасланне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, у якiм Папа павiншаваў Алексiя II° з днём нараджэння i са святам Цудатворцы ўсёй зямлi Рускай, святога Алексiя Маскоўскага.
Пад час спаткання былi абмеркаваныя праблемы, якiя на сёняшнi дзень iснуюць ва ўзаемаадносiнах Рускай Праваслаўнай i Каталiцкай Царквамi, а таксама сучасны стан праваслаўна-каталiцкага дыялогу.
У сустрэчы прыняў удзел афiцыйны прадстаўнiк Святога Пасаду ў Расейскай Федэрацыi Апостальскi нунцый арцыбiскуп Антонiо Меннiнi. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.