2006-03-18 12:13:48

У Парыж прыбыў праваслаўны святар
Уладзімір Зялінскі.


Айцец Уладзімір запрошаны франка-рускім культурным цэнтрам "Праўда і жыццё". Ён і арганізуе сустрэчу на тэму: "Марыя, Маці Божая, крыніца і таямніца адзінства". Рускі святар адносіцца да Сусветнага Канстантынопальскага Праваслаўнага Патрыярхату і лічыць, што вопыт праваслаўнае Царквы ў яе адкрыцці да Багародзіцы можа быць сваеасаблівым "ключом" да духоўнай сустрэчы ў гармоніі ўзаемапаразумення і братэства між Ўсходам і Захадам. Айцец Уладзімір перакананы ў неабходнасці дыялогу між праваслаўнымі і католікамі. Святар шмат працуе над ягоным наладжваннем, супрацоўнічае ў многіх царкоўных выданнях, у тым ліку і ў французскай каталіцкай газеце "Крыж" (Croix), якая і запрашае ўсіх на гэтую сустрэчу ў парыскі цэнтр "Ve'rite' e la vie".







All the contents on this site are copyrighted ©.