2006-03-20 10:34:05

Выданы iтальянскi пераклад зборнiка артыкулаў аб злачынствах камунiстаў.


Убачыў свет iтальянскi пераклад зборнiка “Чорная кнiга еўрапейскага камунiзму”, падрыхтаваны калектывам аўтараў пад рэдакцыяй французскага гiсторыка Стэфана Куртуа. Выданне з’яўляецца, у пэўным сэнсе, працягам падобнай працы, якая выйшла ў свет пад рэдакцыяй таго ж самага аўтара ў 1997 годзе i была перакладзена на многiя мовы. У новым выданнi паведамляецца аб малавядомых злачынствах камунiстаў у Еўропе. У прыватнасцi, асаблiвы нацiск у iм робiцца на краiны Балтыi, у якiх камунiстычны рэжым СССР праводзiў асаблiва гвалтоўную палiтыкi каланiзацыi i русiфiкацыi, асаблiва ў Эстонii. У артыкуле iтальянскай газеты “Il Giornale”, прысвечаным выданню напiсана, што мэтай камунiстаў было “пераўтварыць тры прыбалтыйскiя народы ў меньшасць на ўласнай тэрыторыi, карыстаючыся тэрорам i палiтыкай генацыда”. Асобныя раздзелы кнiгi прысвечаны рэпрэсiўнай сiстэме ў Румынii, ахвярам камунiзму ў Грэцыi, Германii, Францыi, Iталii.
У лiку аўтараў зборнiка “Чорная кнiга еўрапейскага камунiзму” – нядаўна памёрлы Аляксандр Якаўлеў, былы член Палiтбюро, вынаходнiк тэрмiну “перестройка” i паплечнiк Гарбачова ў апошнiя гады жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.