2006-03-27 14:44:47

Папа наведаў чарговую рымскую парафію


Перад паўднём, у нядзелю 26 сакавіка, Сьвяцейшы Айцец наведаў рымскую парафію Бога Айца Міласэрнага. У сваім казаньні, ў часе Сьвятое Імшы, Папа заахвоціў вернікаў да зразуменьня і прыняцьця Божае Міласэрнасьці. Уважнае абмеркаваньне гісторыі дазваляе заўважыць, што Бог ( нават сярод спробаў і няшчасьцяў) праяўляе чалавеку сваю міласэрнасьць. Знакам гэтае Божае любові зьяўляецца крыж. Хрыстос забіты і ўваскрослы ды і сёньня астаецца знакам для людзей, якія шукаюць Бога, Царквы і Божае міласэрнасьці. Далей Сьвяцейшы Айцец прыпомніў фрагмэнт лісту, які Папа Ян Павал ІІ меў сказаць год таму назад, 3-га красавіка, аднак не змог, таму што дзень раней Бог паклікаў яго да сябе:
Ян Павал ІІ напісаў так: “Чалавецтву, якое часам здаецца быць загубленым і здамінаваным сілаю зла, эгаізму і страху, Уваскросшы Госпад ахвяроўвае дар сваей любові, якая прабачае, аднак і адкрывае душы на надзею. Гэтая міласэрнасьць навяртае і нясе мір”. У гэтым апошнім рукапісе, які ёсьць быццам-бы тэстамантам памёршы Папа дадаў таксама: “Як вельмі сьвет патрабуе зразуменьня і прыняцьця Божае Міласэрнасьці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.