2006-05-04 14:00:35

Заходні друк працягвае звяртацца да гісторыі Чарнобыльскай катастрофы. Каталіцкая французская газета "Круа"(крыж) прысвяціла вялікі артыкул гутарцы з вядомым украінскім фотакарэспандэнтам Ігарам Косціным, які запячатаў на стужцы многія факты трагедыі свайго, а таксама беларускага і рускага народаў.


Аўтарка артыкулу - свецкая французская журналістка Галія Акерман нават напісала кнігу на тэму Чарнобыльскай катастрофы, якая пашкодзіла не толькі ваду і зямлю, але і душы людзей. У газеце яна расказвае гісторыю свайго знаёмства з украінскім фотарэпарцёрам Ігарам Косціным, які выпадкова, па волі лёсу ў моманце выбуху аказаўся ў Чарнобылі. І , натуральна, як прафесіянал, пачаў першым рабіць фота-сведчанні. Потым неаднаразова вяртаўся і працягваў здымкі. У тыя часы была моцная цанзура, і не дазвалялася публікаваць многія са здымкаў. Толькі ў 2005 годзе, калі за гэты перыяд Ігар Косцін паспеў пабываць ўжо ў Афганістане ў якасці фотарэпарцёра, выйшаў альбом ягоных чарнобыльскіх фатаграфій, а цяпер - чаму і прысвечаны артыкул - фотаальбом ў Францыі. Зараз Ігар Косцін рыхтуецца да правядзення сваёй вялікай фотавыставы ў Барселоне як сведка сучаснай гісторыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.