2006-05-10 13:49:59

У рымскім Патрыстычным Інстытуце "Аўгусцініанум" прайшла сустрэча даследчыкаў хрысціянскай старажытнасці.


RealAudioMP3 Адбыўся сумесны роздум над узаемаадносінамі між традыцыяй і сучаснасцю ў такіх дысцыплінах, як філасофія, гуманізм, рэлігія. Усе размовы вяліся з пункту гледжання сучаснай навукі, што ўжо не навіна. Яшчэ ў 80 гадах таксама ў Італіі, у горадзе Бергамо адбыўся міжнародны кангрэс аб "Метафізіцы і навуках пра чалавека".
Сёння асаблівае зацікаўленне выклікаюць праблемы, спалучаныя з біяэтыкай. Так, цяперашняя сустрэча адкрылася прамовай доктара Джуліі Пікалугі "Класіфікаваць, пазнаваць :прырода і яе законы ў класічным свеце і свеце хрысціянскім, які нараджаецца". Каля 300 навукоўцаў прыбылі ў Рым для гаворкі з Папскіх і грамадзянскіх. свецкіх універсітэтаў і НДУ не толькі Еўропы, але й цэлага свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.