2006-05-18 13:10:43

Успамін Андрэя Баболі ў Полацку


16 мая 2006г., у дзень успаміну святога Андрэя Баболі, у Полацку, як і штогод, адбылося ўрачыстае набажэнства. Удзел у ім бралі не толькі полацкія каталікі, але таксама святары і вернікі з суседніх парафій.
Культ святога Андрэя Баболі шырока ўшаноўваецца ў старажытным Полацку зусім не выпадкова: цела гэтага мучаніка за веру Хрыстову больш за 100 гадоў (з1808 г. па 1922 г.) як каштоўная рэліквія захоўвалася ў касцёлах Полацка, і было акружана вялікай пашанай вернікаў не толькі горада, але і ягоных шырокіх ваколіцаў. Таму зразумела, што новы касцёл, які пасля доўгіх гадоў савецкай атэізацыі паўстаў у Полацку напрыканцы мінулага стагоддзя, быў асвячаны ў імя менавіта гэтага святога.
Андрэй Баболя і цяпер збірае вернікаў Полаччыны на малітву за адзінства Касцёла, за мір і спакой у нашай Бацькаўшчыне, за тое, каб праўда і справядлівасць панавалі ва ўсіх сферах нашага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.