2006-08-24 12:10:25

Кардынал Пуліч жадае стварыць камісію з нагоды з'яўленняў Багародзіцы ў Междугорье.


Кардынал Вінко Пуліч заявіў аб намеры стварыць камісыю па даследванню з’яўленняў Багародзіцы ў Междугорье і пастарскай апекі пілігрымаў, якія штогод наведваюць горад.
Кардынал Пуліч удакладніў, што адносна складу камісіі ён чакае адпаведных прапаноў ад Кангрэгацыі да спраў веранавучання. Кардынал зазначыў, што фармаванне камісіі пачнецца не раней будучага верасня.
Раней у Апостальскую сталіцу ўжо накіроўвываліся паведамленні аб з’яўленнях Панны Марыі ў Междугорьі. Галоўнай задачай камісіі павінен быць перагляд справаздачы мясцовых біскупаў ад 1991 года, якія сцвердзілі ў той час, “што немагчыма падцвердзіць, што згаданая падзея – ёсць звышнатуральнай з’явай і адкрыццём”.
Напрыканцы ліпеня тысячы пілігрымаў сабраліся ў Междугорье, каб адзначыць 25 гадавіну першага з’яўлення Багародзіцы шасцярым маладым людзям. Апостальскі Пасад уважліва назірае за падзеямі ў гэтым рэгіёне, дзе працягваюцца цудоўныя з’явы, але фармальна не выказвае свайго пункту гледжання, падтрымліваючы забарону біскупаў на афіцыйны характар пілігрымак.







All the contents on this site are copyrighted ©.