Каментарый монс. Фізікелла аб адносінах Папы да пабудовы новай Еўропы.
Па словах монсіньора Рыно Фізікелла, рэктара Папскага Латэранскага універсітэта і
вікарнага біскупа Рыма, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° з’яўляецца адным з нямногіх,
што маюць магчымасць дапамагчы свету “знайсці верны шлях для ўпраўлення эпахальнымі
зменамі, у якія мы цяпер уцягнуты”. 8 верасня ў Мюнхіне монс. Фізікелла выступіў
на канфярэнцыі, якая прайшла пад назвай “Багаслоўская думка Бенедыкта XVI° і Еўропы”.
Згаданая канфярэнцыя прайшла ў рамках цыкла “Размовы аб Еўропе”, арганізаванага Iтальянскім
інстытутам культуры, які знаходзіцца ў сталіцы Баварыі. Пад час сваёй прамовы біскуп
падкрэсліў тры элемента, якія з’яўляюцца сінтэзам папскай думкі і, у той жа час, “асноўнымі
напрамкамі ягонай дзейнасці ў першы год пантыфікату”. “На першы план выступае
тэма ідэнтычнасці хрысціянства перад выклікам, які выяўляецца ў сучасным культурным,
палітычным і сацыяльным кантэксце”. “Па-другое, былі акрэслены адносіны паміж
хрысціянствам і, перад усім, праектам новай аб’яднанай Еўропы. Гэта заклікае да разважанняў
аб яе будучыні, у рамках якой будуць прысутныя законадаўства і культура наступных
дзясяцігоддзяў”. “У выніку, падкрэсліваецца цантральнае мейсца чалавечай асобы
і вартасць яе годнасці ад пачатку да канца існавання чалавека, як нязменны цэнтр сацыяльнай
дактрыны Царквы”. “Гэтыя тры тэмы Бенедыкт XVI° аб’яднаў пры пасрэдніцтве аналіза
таго, што знаходзіцца ў аснове нашай веры: трывала творчае дзеянне Бога, Які ў кожную
эпоху нястомна дае знакі Сваёй прысутнасці ў нашай гісторыі, як выказ, які аднаўляе
чалавека і ўсялякае стварэнне”, - зазначыў біскуп Фізікелла.