2007-02-27 13:31:26

Ва Украiне адбылося паседжанне камiсii па пытаннях абароны грамадскай маралi.На думку членаў камiсii, фармалiзацыя крытэрыяў будзе першым крокам да афармлення iх у адзiн законадаўчы акт, якi будзе надзейным iнструментам у акрэсленнi характара згаданай вышей прадукцыi, што дазволiць пазбягаць двузначнасцi i памылак у практыцы дзяржаўных устаноў, якiя рэгламентуюць гэты тып дзейнасцi, праваахоўных ворганаў i судоў.


Нацыянальная экспертная камiсiя Украiны па пытаннях абароны грамадскай маралi зацвердзiла “крытэрыi адносiнаў да друкаванай, аудыёвiзуальнай, электроннай i рэкламнай прадукцыi, а таксама перададзеных i атрыманых па камунiкацыйным лiнiям паведамленняў i матэрыялаў парнаграфiчнага цi эратычнага кшталту”. Адпаведныя крытэрыi былi зацьверджаны членамi камiсii на чарговым паседжаннi 20 лютага бягучага года.
Акрамя таго, пад час паседжання было адзначана, што ва Украiне iснуе тэндэнцыя да ўзросту парушэняў iснуючага законадаўства ў галiне абароны грамадскай маралi ў сферы рэкламных паслуг. У сувязi з гэтым члены камiсii прынялi рашэнне звярнуцца да асноўных вытворцаў; тых, што распаўсюджваюць рэкламу; рэкламадаўцаў з патрабаваннем недапушчальнасцi выпадкаў з’яўлення ў рэкламе прадукцыi, якая парушае этычныя, гуманiстычныя i маральныя нормы.







All the contents on this site are copyrighted ©.