2007-04-11 16:19:55

Другая нядзеля пасля Пасхі, па жаданню Папы Яна Паўла 2, ёсць Днём Боскае Ласкі. На трэцюю гадавіну ягонае смерці , у красавіку 2008 года ў Ватыкане пройдзе Сусветны Кангрэс Міласэрднасці.


Рэлігійныя дзеячы і свецкія змогуць у будучым годзе прадставіць сведчанні аб здзейсненым і прапанаваць ініцыятывы па пашырэнні выявы Боскае ласкі праз чалавечую міласэрднасць. Менавіта Папа Ян Павел 2 прыклікаў усіх хрысціянаў ставацца "сведкамі Міласэрднасці". Пра гэта паведаміў, у прыватнасці, на нацыянальнай асамблеі ў прысутнасці журналістаў арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шэнборн. Ён паўтарыў словы польскага Папы, сказаныя ім у 2002 годзе падчас асвячання санктуарыя Боскай Міласэрднасці ў сябе на радзіме, у Кракаве - Лагеўніках: "Для чалавецтва не існуе іншай крыніцы надзеі, акрамя як у міласэрднасці Божае". Лагеўнікі - гэта месца, дзе жыла манашка і містык святая Фаўстына Кавальска. Папа Ян Павел 2 кананізаваў Фаўстыну ў 2000 годзе і адтады другая нядзеля пасля Вялікадня ёсць святам Міласэрднасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.