2007-06-18 14:55:28

Заява кард. Пупара аб ролi хрысцiянства ў сучасным жыццi.


“Жыццё Царквы i, такiм чынам, шлях веры хрысцьянiна, не можа быць перажыты звонку цi паралельна штодзённаму жыццю i культуры народа цi нейкай нацыi”, - сказаў кардынал Поль Пупар, Старшыня Папскай рады да спраў Культуры i Папскай рады да спраў мiжрэлiгiйнага дыялога. Гэта заява была зроблена 13 чэрвеня пад час святкавання 25 гадавiны заснавання Янам Паўлам II° згаданай вышей установы.
Без “сапраўдных каштоўнасцей” хрысцiянства “кожная рэчаiснасць, кожная ўстанова рызыкуе зрабiцца антыгуманнай цi безкарыснай”, - адзначыў кардынал Пупар, адзначыўшы гiстарычную важнасць заявы Яна Паўла II°: “вера, якая не робiцца часткай культуры – гэта вера не прынятая ў поўнi, не ў поўнi абмеркаваная i не бачымая ў веры”. “Гарачыя дыскусii аб свецкасцi, якая ўсё болей распаўсюджваецца ў грамадстве i ў Царкве ў Еўропе, - зазначыў кардынал, - не могуць не прыймаць пад увагу згаданай вышэй думкай, з якой кожны хрысцьянiн i кожная мясцовая Царква павiнны сутыкацца ў штодзённым жыццi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.