2007-10-16 16:50:56

Англіканская Царква выпусціла маленькі малітоўнік для заспакойвання і самакантролю ў гарадскім транспарце.


Наогул прымеркаваны быў выхад зборніка да заканчэння сезона водпуску. Серыя ўключае малітву для тых, хто едзе ў перапоўненым вагоне ці аўтобусе. Малітву для тых, хто пачынае працоўны дзень. Самая кароткая малітва- з 2 радкоў - можа быць перакладзеная як "дзінь-дзінь": У ёй вернік просіць Бога перад тым, як пачаць размову па тэлефоне, дараваць яму " вуха, якое чуе, і мову любезную..."
Прадстаўнік англіканаў заявіў журналістам, што малітвы пакліканыя "спаганяць журбу", якая ўзнікае дзеля заканчэння адпачынку і лета. Ён падкрэсліў, што задума была падкрэсліць таксама, што Божая любоў не ёсць курортным раманам, Яна пастаянная. Царква не пагаджаецца, што гэта папулісцкі жэст. Місія кожнае Царквы - даць верніку зразумець, што Бог распаўсюджвае сваю ўвагу не столькі на глабальныя пытанні, як на душы: а значыць, на штодзённыя праблемы кожнага чалавека і ўсіх людзей у простай і сучаснай форме.







All the contents on this site are copyrighted ©.