2007-11-27 13:55:02

У Iталii павялiчваецца колькасць праваслаўных вернiкаў.


Колькасць праваслаўных вернiкаў у Iталii павялiчваецца з кожным годам у вынiку росту лiку эмiгрантаў з краiнаў Цантральнай i Усходняй Еўропы.
Па апошнiх дадзеных мiжнароднай дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Карiтас”, праваслаўная суполка Iталii сёння налiчвае каля 1.000.000 асобаў. У 2006 годзе, у вынiку вялiкага мiграцыйнага працэсу з Румынii i Украiны праваслаўных стала на 295.000 болей.
“Iх прысутнасць у Iталii мае даўнiя гiстарычныя каранi, але ў апошнiя гады яна асягнула вельмi вялiкiх маштабаў, да якiх мясцовае грамадства, здаецца, не падрыхтавана”, - адзначае гiсторык Роберто Мороццо делла Рокка ў iнтэрв’ю ўплывоваму iтальянскаму часопiсу “Panorama”.
Пры такiх тэмпах роста, па меркаванню спецыялiстаў, праваслаўная суполка ў Iталii ў хуткiм часе зробiцца другой па колькасцi пасля каталiцкай. На палову мiльёна iншаземных навучэнцаў у розных iтальянскiх навучальных установах прыпадае 117.000 праваслаўных. Таксама значна павялiчыўся i лiк змешаных шлюбаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.