2007-12-26 12:34:33

Старшыня Папскай Рады для Ўстаноў Пасвячанага і - Апостальскага Жыцця кардынал Франк Родэ выказаў радасць пашырэння зоны свабоднага перамяшчэння па Еўропе і назваў гэта добрым зваротам да старажытных традыцый.


У сярэднявеччы пілігрымы свабодна перамяшчаліся з германіі, напрыклад, у Санцьяго дзі Кампастэлла ці са Славеніі - ў Рым. у гэтым сэнсе уваход новых усходнееўрапейскіх краін у зону Шангена можна назваць працягам добрых традыцый на новым узроўні У выпадку Славеніі, адкуль родам кардынал, яе ўваход разам з іншымі 9 краінамі ў зону бескантрольнай, не перагароджанай межамі прасторы, папярэджвае старшынства гэтай славянскай краіны ў Еўрасаюзе на наступныя паўгода. Кардынал Родэ падкрэсліў для журналістаў, што рашэнне Еўрасаюза - справа свецкая. але мае вялікі духоўны сэнс і пажадаў. каб упалі не толькі бар'еры на зямлі. але і ў душах усіх еўрапейцаў. Еўрапрастора без пагранічных слупоў павінна памагчы глыбейшаму паразуменню між усімі еўрапейскімі народамі, якія маюць галоўную адзіную базу - у сваёй хрысціянскай веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.