2007-12-31 10:40:47

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 30-га сьнежня


А паўдні гэтага дня, як таксама ў большыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра а была яна амаль поўнаю, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што Сьвятая Сям”я Ісуса, Марыя і Язэп, зьяўляюцца мадэльлю хрысьціянскае сям”і. Далей Папа прыпомніў, што гэтая найменшая грамадзкая ячэйка мае свой ўдзел ў прарочай місіі пасьлядоўнікаў Хрыста. Адсюль безупынная турбота Касьцёла пра кандыцыю сям”і і сужонства, бо ад гэтага залежыць дабро асоб і ўяго грамадзтва. Сьвяцейшы Айцец зьвярнуўся з асаблівым прывітаньнем да ўдзельнікаў маніфэстацыі ў Мадрыце, Гішпанія, якая была зарганізаваная ў абарону сям”і RealAudioMP3
Сям”я збудаваная на неразрыўным саюзе паміж мужчынаю і жанчынаю становіць ўласьцівае асяроддзе, ў якім чалавечае жыцьцё ёсьць прыйманае і ахоўванае ад пачатку аж да натуральнага канца. Дзеля гэтага бацькі маюць асноўнае права і абавязак выхоўваць сваіх дзяцей ў веры ды ў вартасьцях, якія надаюць годнасьць жыцьцю чалавека. Варта працаваць для сям”і і шлюбнага саюзу, таму што варта працаваць для чалавечае істоты, гэтага найбольш каштоўнага Божага стварэньня.- сказаў Папа, ды працягваў: ў асаблівы спосаб накіроўваю маю думку да дзяцей, каб былі любляныя і прынятыя сям”ёю і бацькамі; да моладзі, каб натхняная любоў”ю сваіх бацькоў шчыра ішла за ўласным сужонскім, сьвятарскім або законным пакліканьнем; да асоб у пажылым веку і хворых, каб сустрэліся з неабходнаю дапамогаю і зразуменьнем. А вас, дарагія сужонцы- зьвярнуўся Папа да прысутных шлюбных параў як на Плошчы Сьвятога Пятра так і ў Мадрыце-- даручаю Божай ласцы, каб вашая любоў была пастаянна больш пладавітаю і вернаю”.


Маніфэстацыя ў абарону сям”і ў Мадрыце, да якой спаслаўся Папа, сабрала больш за паўтара мільёна ўдзельнікаў. Яе суправаджаў лозунг: Усё для сям”і, нічога коштам сям”і” Арганізатары маніфэстацыі падкрэсьлівалі яе апалітычны характар. Цішыня, якая агарнула плошчу ў часе прамовы Бэнэдыкта 16-га, пераўтварылася затым у буру воплескаў ўдзячнасьці Папе за словы бадзёрасьці ў абарону сям”і.








All the contents on this site are copyrighted ©.