2008-01-03 14:16:54

Католiкi В'етнама патрабуюць звароту iх уласнасцi.


Як паведамляе афицыйная ватыканская газета “L’Osservatore Romano” у сталицы В’етнама адбылася першая манiфiстацыя католiкаў, якiя жывуць у Ханоi. У ноч на Божае Нараджэнне каля 5 тысяч вернiкаў арганiзавалi мiрную дэманстрацыю з мэтай папрасiць улады звярнуць будынак Прадстаўнiцтва Апостальскай сталiцы, якi быў канфiскаваны i перароблены на начны рэстаран.
Манiфестанты неслi запаленыя свечкi i малiлiся за справядлiвасць. З гэтай нагоды арцыбiскуп Ханоя Юзэф Нго Куанг Кiёт напiсаў адпаведны пастырскi лiст.
Дзеля звароту будынка, якi з’яўляецца часткай комплекса ханойскай катэдры, мясцовым уладам 23 снежня была падана петыцыя.
У сваiм iнтэрв’ю агенству "Asia News" адзiн в’етнамскi студэнт заявiў: “Я маю надзею, што мясцовыя ўлады здолеюць зразумець сацыяльныя праблемы жыхароў.. Мы жадаем выказаць праўду, гаворачы аб тым, што чакаем атрымаць у адпаведнасцi з iснуючымi ва В’етнаме законамi. Мясцовыя ўлады ўжываюць землi i будынкi, якiя належаць католiкам, для офiсаў i для адмiнiстратыўных мэтаў”.
Вернiкi падкрэслiваюць, што праблема не тычыцца толькi згаданага вышэй будынка. “Пасля 1954 года, зазначыў iншы малады вернiк, - царкоўная маёмасць была канфiскавана i перадана шпiталям i дзяржаўным арганiзацыям”. “Яны думаюць, - дадаў малады чалавек, - што нехта арганiзуе акцыi супраць ураду. Але мы, католiкi, займаемся толькi рэлiгiйнымi праблемамi ў адпаведнасцi з нашай верай i не маем нiчога супраць палiтыкi нашай краiны”.
Сiтуацыя розных рэлiгiйных канфесiй В’етнама застаецца складанай. У 2004 i 2005 гадах былi прынятыя адпаведныя законы, якiм павiнны падпарадкавацца вернiкi розных рэлiгiй. Згодна з гэтымi законамi яны падпадаюць пад поўны кантроль дзяржаўных ворганаў, у тым лiку валоданне нерухомасцю i ўнутраным жыццём Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.