2008-01-06 17:05:03

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 6-га студзеня


А паўдні, Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, на паўднёвай малітве “Анёл Гасподні”. У сваім слове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што для тых, якія шукаюць праўды, прыгажосьці, справядлівасьці і міру Касьцёл ёсьць зоркаю, якая вяла Мудрацоў ў Бэтлеем. Зорка, якая вяла Мудрацоў ажыцьцявіла сваю роль, але яе духоўнае сьвятло пастаянна прысутнае ў слове Эвангэльля, якое і сёньня ў стане весьці кожнага чалавека да Ісуса- сказаў Бэнэдыкт 16. Таксама Касьцёл выконвае адносна чалавецтва місію зоркі- дадаў.
Затым Сьвяцейшы Айцец прывітаў вернікаў Усходніх Цэркваў, сярод іх праваслаўных, якія ў нядзелю 6-га студзеня, ўшаноўвалі Вігілію Божага Нараджэньня
RealAudioMP3
Мае шчырыя пажаданьні братам і сёстрам Усходніх Цэркваў, якія прытрымліваючыся Юліянскага Каляндара, 7-га студзеня ўшаноўваюць Сьвята Божага Нараджэньня: гэта вялікая радасць перажываць таямніцу веры ў разнароднасьці абрадаў, што ёсьць выяўленьнем двухтысячнае гісторыі Царквы.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.