15-га мая Ватыканскі Сакратар Стану прыняў удзел у набажэнстве зарганізаваным у рамках
сьвяткаваньняў 80-ці годдзя Папскае Калегіі “Руссікум”. Урачыстасьць адбылася ў Царкве
Сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса, дзе вядзецца душпастырства ўсходняга абраду.
Калегія “Руссікум” мела ад самага пачатку навучаць каталіцкіх духоўных усходняму
абраду, з думкаю, што мелі б яны узьняць місію ў савецкай Расеі. Ад хвіліны заснаваньня
Калегія была даручана апецы айцоў езуітаў. На сёньняшні дзень гэтая папская ўстанова
мае міжнародны, многаабрадавы ды міжвызнанёвы характар, выконваючы важную ролю ў адносінах
з праваслаўнымі. Да гэтага новага заданьня, даручанага пасьля Другога Ватыканскага
Сабору, спаслаўся кардынал Бэртонэ, называючы “Руссікум” “месцам жывой ды братэрскай
сустрэчы, якая дазваляе ўзрастаць ў адкрытасьці і ўзаемнай пашане, як фундаманце
сапраўднага экумэнічнага дыялогу”. “Вашым заданьнем ёсьць дапамога будучым душпастырам,
якія належаць да розных Цэркваў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ў прыняцьці стаўленьняў,
якія зрабілі б пасьпяховым пастырскае, культурнае ды міласэрнае ( харытатыўнае) супрацоўніцтва,
якое пастаянна было інспіраванае жаданьнем поўнага адзінства”- сказаў супольнасьці
Папскае Калегіі “Руссікум” ватыканскі Сакратар Стану, кардынал Бэртонэ.