2008-06-21 14:08:39

Найбяднейшым з бедных з'яўляецца ненароджанае дзіця. Так казала маці Тэрэза з Калькуты. Яе словы ўзятыя за аснову фільма, які завершыў рэжысёр Гіён Колндрэкай.


Фільм зняты па заказу Еўрапейскага Руху ў абарону жыцця. Кампактдыск з ім пад назвай "Маці Тэрэза : каштоўны камень" быў афіцыйна прэзентаваны ў Рыме. Прэзідэнт Руху Карло Казіні прыпомніў, што Маці Тэрэза з дзіцяткам на руках ёсць сімбалем усеагульнай жаноцкасці і пазітыўнага феменізму для ўсяго чалавецтва. Яе імем Рух назваў і заснаваную зараз прэмію ў абарону жыцця. Прэмія будзе ўручацца штогод у Старсбургу тым дзеячам. якія абараняюць жыццё у галінах навукі, культуры і абароны правоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.