2008-07-03 12:44:36

Сiтуацыя з захворваннем на СНIД выклiкае вялiкую заклапочанасць Цэркваў Украiны.


“Канфесыi Украiны супраць СНIДу: ад канцэпцыi – да агульных дзеянняў”. – пад такой назвай 9-10 чэрвеня ў Кiеве адбылося Агульнаўкраiнскае мiжканфесыянальнае паседжанне, якое было арганiзавана Мiжканфесыйным рэсурсным цэнтрам па пытаннях СНIДу пры Агульнаўкраiнскай Радзе Цэркваў i рэлiгiйных арганiзацый.
У спатканнi прынялi ўдзел прадстаўнiкi 11 Цэркваў i рэлiгiйных арганiзацый – членаў Агульнаўкраiнскай рады Цэркваў, прадстаўнiкi Мiнiстэрства аховы здароў’я Украiны, праграм ААН, Мiжнароднага альянса па СНIДу ва Украiне, у якi ўавходзяць хворыя на СНIД, прадстаўнiкi межканфесыйных суполак Беларусi i Расii, якiя працуюць у гэтым напрамку.
Пад час спаткання адбылося абмеркаванне так званай “дарожнай мапы” удзелу кожнай канфесii ў працы Мiжканфесiанальнага рэсурснага Цэнтра; былi таксама абмеркаваны пытаннi далучэння мiжканфесыйнага прадстаўнiцтва да мясцовых гарадскiх радаў па пытанням барацьбы са СНIДам; абмеркаваны пытання супрацоўнiцтва ў гэтым напрамку з мiжнароднымi, дзяржаўнымi i грамадскiмi ўстановамi, якiя працуюць у гэтай галiне.
Цэрквы i рэлiгiйныя арганiзацыi Украiны выступаюць арганiзатарамi шматлiкiх мерапрыемстваў i праектаў, накiраваных на барацьбу са СНIДам ва Украiне, у рамках якiх праводзяцца канферэнцыi, “круглыя сталы” i навуковыя семiнары, ствараюцца царкоўныя рэабiлiтацыйныя цэнтры, арганiзоўваюцца iнфармацыйна-асветнiцкая праца сярод святароў, моладзi i дарослых, пастырская праца з хворымi, у тым лiку з дзецьмi i вязнямi.
Згодна з рашэннем Агульнаўкраiнскай рады Цэркваў i рэлiгiйных арганiзацый, у 2007 годзе была зацьверджана мiжканфесыйная канцэпцыя i стратэгiя па супрацьдзеянню распаўсюджванню СНIДа ва Украiне. Таксама быў прыняты Стратэгiчны план дзейнасцi мiжканфесыйнай суполкi Украiны у барацьбе з “чумой ХХ стагоддзя”. Мiжканфесыйны рэсурсны цэнтр, якi быў створаны ў лютым 2008 года, мае на мэце аб’яднаць i каардынаваць на агульнаўкраiнскiм узроўне высiлкi канфесый ў барацьбе з эпiдэмiяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.