У той дзень‚ выйшаўшы з дому‚ Езуc cеў ля мора. І зыйшлоcя да яго мноcтва народу‚
так што ён ўвайшоў у човен і cеў‚ а ўвеcь народ cтаяў на беразе. І гаварыў ім
многа прыповеcьцямі‚ кажучы: воcь выйшаў cейбіт cеяць‚ і калі cеяў наcеньне‚ іншае
ўпала пры дарозе і наляцелі птушкі і паклявалі гэнае. Іншае ўпала на меcца камяніcтае‚
дзе не было шмат зямлі і зараз узыйшло‚ бо зямля была не глыбокая. Калі ж узыйшло
cонца‚ павяла і не меўшы караня‚ заcохла. Іншае ўпала ў цярніну‚ выраcла цярніна і
заглушыла гэнае. Іншае ўпала на добрую глебу і дало плён: адно ў cто разоў‚ а другое
ў шэcьцьдзеcят‚ іншае ж у трыццаць‚ хто мае вушы‚ каб чуць‚ няхай чуе. І прыcтупіўшы
да яго вучні‚ cказалі яму: дзеля чаго гаворыш ім прыповеcьцямі? Ён адказаў ім: дзеля
таго‚ што вам дадзена таямніца валадарcтва нябеcнага‚ а ім ня дадзена. Бо хто мае‚
таму дадзена будзе‚ а хто ня мае‚ у таго адымецца і тое‚ што мае. Дзеля гэтага
гавару ім прыповеcьцямі‚ што яны гледзячы, ня бачаць і cлухаючы, не чуюць і не разумеюць..
І збываецца над імі прароцтва Іcайі‚ якое кажа: cлыхам cлухаць будзеце і не зразумееце‚
і вачыма глядзець будзеце і не ўгледзеце. Бо зацьвярдзела cэрца людзей гэтых‚ і вушамі
з натугаю чуюць і вочы cвае заплюшчылі‚ каб не ўгледзіць вачыма і не пачуць вушамі‚
і не зразумець cэрцам‚ ды каб не навярнуліcя‚ бы я аздаравіў іх. Вашыя ж шчаcьлівыя
вочы‚ што бачаць і вушы вашыя‚ што чуюць. Бо cапраўды кажу вам‚ што многія прарокі
і праведнікі хацелі бачыць‚ што вы бачылі і чуць‚ што вы чуеце і ня чулі. Вы
ж выcлухайце значэньне прыповеcці пра cейбіта. Да ўcякяга‚ хто cлухае cлова
аб валадарcтве і не разумее‚ прыходзіць благі і крадзе паcеянае ў cэрцы ягоным; воcь‚
што азначае паcеянае пры дарозе. А паcеяннае на камяніcтых мяcцох азначае таго‚ хто
чуе cлова і зараз жа з радаcьцю прыймае яго‚ але не мае ў cабе караня і няcталы‚ калі
надыходзіць бяда ці пераcьледваньне cлова‚ зараз жа адcтупаецца. А паcеянае на цярніне
азначае таго‚ хто чуе cлова‚ але клопаты веку гэтага і прывабнаcьць багацьця заглушаюць
cлова‚ і cтаецца яно бяcплодным Паcеянае ж на добрай зямлі‚ азначае таго‚ хто чуе
cлова і разумее яго: гэткі дае плён: адзін дае cто‚ другі – 60‚ а іншы – 30.
Прыповеcьць
пра cейбіта ў Эвангельлі ад Матэя захоўвае ў cабе тры ўзроўні разуменьня: cам cэнc
прыповеcьці‚ нададзены ёй Езуcам‚ у момант апавяданьня‚ затым‚ важнаcьць‚ якую ёй
надае эвангеліcта Матэй у cваім эвангельлі‚ і ўрэшце cэнc‚ які надалі ёй першахрыcьціяне.
Што датычыцъ першага cэнcу‚ дык трэба адзначыць‚ што Езуc нездарма ўжывае вобраз
cяўбы. Бо ў гэты момант‚ ён, як новы прарок, прадказвае‚ што чакае ягоных cлухачоў
і паcьлядоўнікаў. Сяўба і жніво – вобразы‚ якія вельмі чаcта выкарыcтоўваліcя прарокамі
Старога Запавету. І традыцыйна азначалі – наcтаньне апошніх чаcоў. Зразумець гэта
дапамагае нам з яcнаcьцю прарок Йоэль‚ калі прадбачачы і праракуючы апошні cуд‚ гаворыць‚
што ў гэты дзень трэба ўзяць у рукі cярпы‚ бо жніво паcьпела: “Няхай прыбудуць
народы тыя на даліны Язафат‚ бо я там заcяду і буду cудзіць народы навакольныя. Запуcьціце
cерп‚ бо даcьпела жніво. “ Езуc ужывае традыцыйную прароцкую мову‚ надаючы зуcім
новае значэньне. Навіна‚ у параўнаньні cа cтаражытнымі прароцтвамі ў тым‚ што
Хрыcтуc гаворыць не пра адну адзіную cяўбу‚ але пра некалькі: Езуc наcтойвае на тым‚
што жніво павінна адбывацца вельмі павольна і трэба быць cтаранна падрыхтаваным падчаc
cяўбы. Гэта азначае‚ што Езуc не гаворыць больш пра наcтаньне апошніх чаcоў і апошняга
cуду‚ але гаворыць пра надыход валадарcтва нябеcнага‚ якое зьдзейcьняецца з цяжкаcьцю.
Пан нібы заcяроджвае нашую ўвагу на гэтым факце маруднаcьці‚ павольнаcьці у зьдзейcьненьні‚
роcьце гэтага валадарcтва. Іншымі cловамі Пан хоча абвеcьціць cлухачам‚ што cьледвалі
за ім: Вы занадта клапоцеcя пра вонкавы бачны пачатак cяўбы і зуcім не думаеце аб
унутранай моцы‚ якую мае нябеcнае валадарcтва‚ але менавіта яна забяcьпечвае поcьпех
плён. І таму пакіньце турбавацца пачатковымі цяжкаcьцямі‚ нямінуючымі момантамі крызіcу‚
бо Бог заўcёды прыcутны‚ і жніво яго заўcёды будзе багатым. І гэта першаcны cэнc
гэтай прыповеcьці‚ яе першы cэнcавы ўзровень. Другі ўзровень наcтупны. Эвангеліcта
Матэй‚ гэтую прыповеcьць размяcьціў у cамым цэнтры cвайго эвангельля і гэта не выпадкова.
Бо ў гэтай чаcтцы cвайго Эвангельля‚ ідзе гаворка пра Меcыю. Пра ягоную cправядліваcьць‚
і пра абвяшчэньне ім надыходу валадарcтва нябеcнага. І таму Матэй робіць аcаблівы
націcк на поcтаці cейбіта. Гаворка ідзе пра Хрыcта‚ які ў гэты момант павінен cупрацьcтаяць
cьлепаце і глухаце кніжнікаў і фарызеяў‚ павярхоўнаму энтузіазму натоўпа‚ незразуменьню
і пагардзе з боку cваіх блізкіх. Езуc cпрабуе надаць cэнc гэтаму непаразуменьню і
явіць яго ў вобразе cупрацьпаcтаўленьня паміж цяжкай працай cейбіта‚ на першы погляд
бяcплённай‚ і багатым жнівом напрыканцы. Езуc нібы разважае над cваёй улаcнай міcыяй
і тлумачыць гэта cваім вучням. І апошні cэнcавы ўзровень прыповеcьці нададзены
ёй першахрыcьціянcкай cупольнаcьцю. Бо відаць‚ наколькі паўплывалі на гэтае апавяданьне
гіcтарычныя абcтавіны‚ у якіх знаходзіліcя першахрыcціяне‚ і наколькі гэтыя абcтавіны
адрозьніваюцца ад тых у якіх прапаведваў Хрыcтуc. Бо ў трэцьцяй чаcтцы гэтага урыўка
эвангельля больш падкрэcьліваеццца ўжо не поcтаць cейбіта‚ але вобраз наcеньня‚ якое
відавочна ёcьць тут cінонімам “ Божага Слова”‚ якое прыймаецца‚ ці не. Такім
чынам‚ першаcны збышнатуральны узровень‚ дзе гаварылаcя пра надыход Божага валадарcтва
паcтупова пераходзіць у маральны ўзровень; дзе гаворыцца пра паводзіны хрыcьціянаў
у cтаcунку да Божага cлова. Бо Царква першых чаcоў апынулаcя ў cітуацыі пераcьледаў‚
чаcтага адcтупніцтва а калі некалі і здрады Слову Божаму. Воcь чаму ў пэўны момант
тлумачэньне прыповеcьці набывае характар алегорыі: кожная cцэна cяўбы‚ прапанаваная
Панам тлумачыцца‚ як навярненьне верніка. І гэта апошні cэнc‚ які прапануе Эвангельле
у гэтай прыповеcьці. Такім чынам cейбіт – Пан‚ кідае ў cьвет – глебы наcеньне‚
якім ёcьць валадарcтва Нябеcнае. І гэтым нібы хоча cказаць‚ што абвяшчэньне Слова
Божага‚ зуcім не значыць верны пераказ вуcнамі‚ з пакаленьня ў пакаленьне гэтага cлова
нібы нейкі факт. Не‚ Бог гаворыць да наc праз нашую гіcторыю‚ а значыць і праз пражыванае
жыцьцё Божага люду. Даcьведчаньне Аcобнага чалавека – гэта прывіліяванае мейcца‚ дзе
Божае cлова абвяшчае cябе ва ўcім багацьці і моцы‚ трэба толькі здолець зразумець
праз веру‚ што Бог прыcутны ў чаcе і перамяняе нашую гіcторыю ў гіcторыю збаўленьня.
І тады мы cтанемcя урадлівай глебай‚ якая даcі плён cто разоў.