2008-07-15 13:10:26

Сыднэй: адпачынак Папы


Бэнэдыкт 16 знаходзіцца, як мы паведамлялі раней, ў навучальным цэнтры, які належыць да “Опус Дэі” ў Кэнтгурст, недалёка ад Сыднэй. Гэта час прыватнага адпачынку і працы, ў які ўключана некалькі сустрэч ды нават канцэрт. Маладыя музыкі з Sydney Symphony Fellows выканалі творы Шубэрта, Мозарта і Шумана.
Сьвяцейшы Айцец раніцай адпраўляе Сьвятую Імшу са сваімі двума сакратарамі, сьвятарамі з Опус Дэі ды персаналам навучальнага цэнтра.
На вуліцах Сыднэю, як інфармуюць нашыя карэспандэнты, відаць што-раз больш чырвона-жоўта-аранжавых рукзакоў, падрыхтаваных для ўдзельнікаў сустрэчы з Папам. Ёсьць у іх асноўныя інфарматары, ліхтарык ды плед, якія могуць прыдацца на начной Вігіліі Чуваньня ды ружанец і ручка.








All the contents on this site are copyrighted ©.