2009-05-07 14:35:16

Ярданія чакае Папу Бэнэдыкта 16


Усё гатовае на прыняцьце Папы. Хрысьціянскія Касьцёлы для добрай арганізацыі візыту Сьвяцейшага Айца супрацоўнічалі з дзяржаўнымі ўладамі.
Хрысьціяне ў Ярданіі ёсьць невялічкаю супольнасьцю. Іх каля 3-х працэнтаў з усяго насельніцтва. Большасьць вызнае Іслам. “ Аднак вялікая іхняя радасьць з прыезду Рымскага Папы, таму што гэты візыт абазначае адведаньне як караля краіны так і ўсяго народу”- сказаў Ватыканскаму Радыё айцец Рыф ат Бадэр. Папа прыбывае як пілігрым міру, прыбывае, каб маліцца. Тут у Ярданіі, - сказаў яшчэ айцец Рыф, -маем прыклад суіснаваньня і дыялогу. І не толькі інтэлектуальнага , але дыялогу жыцьця. Мы жывём і працуем разам, супольна падзяляючы жыцьцё. Так было ў мінулым пэрыядзе, так ёсьць цяпер і будучыню таксама будзем мець супольную. Тут можна гаварыць аб любові, дыялогу і ўзаемнай пашане”.
Айцец Рыф ат Бадэр напісаў нават кніжку адносна візыту Папы ў Ярданію. Яна зьявілася месяц таму назад, і сам загаловак здаецца прадказвае, што ў Ярданіі Папу Бэнэдыкта 16 чакае: менавіта “Гасьціннасьць і адкрытасьць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.