2009-09-27 15:58:39

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні"


“Астаньцеся вернымі хрысьціянскаму пакліканьню,- сказаў Папа да ўдзельнікаў Сьвятой Імшы ў Брне, з якімі адгаварыў паўднёвую марыйную малітву “Анёл Гасподні”.
Пантыфік прыпомніў, што Маравія, рэгіён “па братэрску” спалучаны з Чэхіяю ёсьць зямлёю намечанаю хрысьціянскаю вераю ад часоў Сьвятых Кірыла і Мятода. Гаворыцца, што рытм сучаснага жыцьця накіроўваецца да таго, каб зацерці сьляды мінуўшчыны, якая багатая ў веру. Важнае аднак тое, каб не траціць з поля бачаньня ідэалу, які выказвалі традыцыйныя народныя звычаі, але перад усім трэба зьберагаць духоўную спадчыну, якую вы атрымалі па продках, каб зьберагаць яе і нават зрабіць тое, каб адказвала патрабаваньням сёньняшніх часоў”- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Ды пералічыў мараўскія санктуарыі: Вэлеград, Сьвяты Копэчэк каля Аламоўца і Гостынь а таксама душпастырскае падарожжа Яна Паўла ІІ па гэтых землях. “Жадаю думкаю прыблізіць навучаньне майго пашаныгоднага Папярэдніка і паклікаць вас, каб асталіся вы вернымі свайму хрысьціянскаму пакліканьню і Эвангэльлю з мэтаю пабудовы будучыні салідарнасьці і міру”.- сказаў Папа.
Пасьля Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Прагу.







All the contents on this site are copyrighted ©.