2009-10-01 14:03:35

Прага. Кіраўнік праваслаўнай Царквы Чэскіх земляў ў Славакіі Мітрапаліт Хрыстафор пракаментаваў экуменічныя вынікі вызіту Папы Рымскага ў Чэхію.


Каментуючы сумеснае адгаварэнне лідарамі хрысціянскіх цэркваў Чэхіі малітвы "Ойча наш" напрыканцы экуменичнай сустрэчы ў палацы каталіцкага арцыбіскупа ў прайшоўшую нядзелю, Уладыка Хрыстафор зазначыў, што гэта сталася не толькі сімбалем, але крокам наперад, бо "малітва - гэта не толькі сімбаль, гэта - канкрэтнае дзеянне". Мітрапаліт асабліва адзначвае братэрскую атмасферу сустрэчы духоўных лідараў чэскага народу.У сустрэчы прынялі ўдзел члены Экуменічнай рады, якая аб'ядноўвае 11 хрысціянскіх канфесій Чэхіі. Праваслаўная Цареква Чэскіх земляў і Славакіі складаецца з 4 дыоцэзаў, якія аб'ядноўваюць 166 прыходаў са 184-ма храмамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.