2009-11-25 15:25:25

Ватыкан. Айцец Федэрік Ламбардзі, дырэктар Залі друку і СМІ Ватыкана , абвергнуў звестку аб завершанні падрыхтоўчага працэсу беатыфікацыі Папы Яна Паўла 2-га.


У італьянскай левай газеце "“La Repubblica” было абвешчана, што Папа Ян Павел 2 будзе беатыфікаваны ў 2010 годзе, цяпер справа толькі ў спыненні спрэчак, дзе гэта адбудзецца - у Рыме ці Кракаве. Падрэ Ламбардзі сказаў сабраным журналістам, што ніхто не мае сумніву ў хуткай беатыфікацыі польскага Папы, аднак гэта здарыцца толькі пасля поўнага правядзення даследвання для працэсу ў неабходным парадку, што ўключае таксама выпуск Дэкрэту, які пацвярджае цуд па малітве да Папы. Айцец Ламбардзі таксама абверг паведамленні аб існаванні напружанасцей між Рымам і Кракавам. "Папа належыць Сусветнае Царкве",- сцвердзіў папскі прэс-сакратар.







All the contents on this site are copyrighted ©.