2009-12-23 13:14:10

Агульная аўдыенцыя Свяцейшага Айца ў сераду 23-га снежня



Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа паломінікаў і вернікаў з кожнага кутку свету.
Асноўнаю падзеяю, на якой абапіраецца наша вера і надзея ,- сказаў ў сваёй сённяшняй катахэзе Бэнэдыкт 16,- ёсць Уваскрасенне Хрыста, цэлебраванае ў Літургіі ад пачаткаў хрысціянства
RealAudioMP3
Ад ІV стагоддзя Літургія Касцёла звяртае ўвагу таксама на значэнне Божага Нараджэння. Першы раз дату народзін Езуса, 25-га снежня, ўспамінае Рымскі тэолаг Іпаліт у 204-м годзе ў камэнтарыі да Кнігі Данііла.
Асаблівага значэння набірае Божае Нараджэнне ў часах Святога Францішка Асізкага, які стварыў упершыню славутую батлейку ў горадзе Грэччо ( Італія). Гэтая традыцыя ператрывала да нашых часоў.
Божае Нараджэнне прыпамінае аб любові Пана, Які зыйшоў з неба, нарадзіўся як дзіця, каб сваёю любоў”ю перамагчы зло і прывярнуць нам страчаную годнасць Божых Дзяцей. Падыходзячы да батлейкі Езуса,- сказаў на заканчэнне сваёй катахэзы Папа,- здолейма пазнаць ў Ім Пана, Які прыходзіць да нас.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.