2010-01-29 09:26:51

Ватыкан. Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі ўдзельнікаў агульнанага пасяджэння Папскіх Aкадэмій, прысвечанага праблеме тэалагічнай фармацыі святароў.


"Неабходна, каб Папскія Aкадэмічныя ўстановы ў цяперашні час , больш чым калі-небудзь, засяроджваліся на жыццёва важных, актыўных ды вострых пытаннях у грамадстве і культуры, якіх патрэбуе дух.Ад Касцёла чакаюць , каб быў здольны забяспечыць належны і каштоўны ўклад у развіццё,ён павінен памнажаць усе сілы і рэсурсы для сапраўднага хрысціянскага гуманізма ",- зазначыў Святы Айцец. Хрысціянскі гуманізм дае важкія падставы жыцця і надзеі, асабліва для новых пакаленняў, параненых рэлятывізмам і суб'ектывізмам , які дамінуе ў сучаснай культуры і нават адукацыі. Адсутнасць ідэалаў і маральных арыенціраў, ад чаго пакутуе асабліва грамадскае жыццё, адбіваецца на навучанні маладога пакалення, - было зазначана на сустрэчы. Дык тэрмінова неабходным ёсць аднавіць найважнейшыя ўмовы для таго, каб навучанне магло адпавядаць ідэалам ды прапаноўвала і давала практыку рэальных каштоўнасцей і праўды, што стварала б важкія падставы любові да жыцця і надзеі, прычым, гэхта павінна тычыцца ўсіх, асабліва маладых людзей.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на тое, што сучасная культура і самі вернікі сёння ў вялікай ступені патрабуюць непасрэднага ўдзелу Касцёла ў розных галінах , у прыватнасці, філасофскіх і тэалагічных. Моладзі неабходна яскравае вывучэнне гісторыі, сведчанні першых хрысціян, прыклад мучанікаў, а таксама дыялог хрысціянскай веры з мастацтвам і наогул творчасцю. Менавіта крэатыўнасці Папа прысвяціў сваю сустрэчу з дзеячамі культуры і мастацтва ў Сікстынскай капліцы 21 лістапада 2009 года. Bажна паглыбляць даследаванні, каб стварыць магчымасць для «рацыянальнага правядзення дыялога і паспяховага абмену думкамі па розных пытаннях, клапоцячыся пра агульную карысць і развіццё». Святы Айцец асабліва падкрэсліў важнасць належнай падрыхтоўкі моладзі, адзначыўшы, што яна павінна засноўвацца на «сапраўдных каштоўнасцях і праўдзе, моцных аргументах жыцця і надзеі, якія могуць і павінны зацікавіць усіх, найперш маладых людзей». Гэта павінна рэалізавацца і ў фармацыі кандыдатаў на святарства, як паказаў Год святарства. Звяртаючыся да постаці і дзейнасці святога Тамаша Аквінскага, Папа зноў прыпомніў, што духоўная спадчына і прыклад гэтага святога сведчаць аб важнасці ведання наяўных праблем грамадства з мэтай знайсці «адпаведныя і творчыя адказы». Для гэтага Папскія Акадэмічныя ўстановы павінны быць жывымі, здольнымі да вывучэння як пытанняў грамадскіх і культурных, так і патрэбаў Касцёла, каб «укараняць, выкарыстоўваючы ўсе сілы і сродкі, сапраўдны хрысціянскі гуманізм». Дададзім, што за апошнія 20 гадоў у Папскіх універвітэтах атрымала адукацыю некалькі соцень беларускіх юнакоў і дзяўчат.















All the contents on this site are copyrighted ©.