2010-04-09 20:10:19

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Турын 2 мая 2010 года. Тут ад 10 красавіка па 23 мая выстаўлена для публікі Турынская плашчаніца.


Малітва ля Плашчаніцы, Святая Імша на плошчы і паўдзенная малітва Каралева Неба, сустрэча з маленькімі пацыентамі клінікі Коттоленго і з моладдзю арцыдыяцэзіі: такія асноўныя моманты візіту Бэнэдыкта XVI у Турын, запланаванага на нядзелю 2 мая. Гэта будзе унікальная магчымасць для ўсіх сустрэцца ў Папам, памаліцца разам з ім і пачуць яго пасланне да Сусветнага Касцёлу, да турынскай Царквы і да грамадзянскай супольнасці Пьемонту. Бэнэдыкт XVI звернецца са словамі суцяшэньня да тых, хто пакутуе, падкрэсліўшы тэму выстаўлення Плашчаніцы - Passio Christi, Passio hominis, (пакуты Хрыста - чалавечыя пакуты) - і, у духу сваёй энцыклікі Caritas in veritate, скажа слова aбaдзёрвання тым, "хто жыве ў страху страціць працу , у прыватнасці, ў гэтым горадзе , дзе больш за ўсё адчуваюцца наступствы эканамічнага крызісу ". Яшчэ мінулым летам Папу ў горнай мясцовасці Італіі- Аосце наведаў арцыбіскуп-мітрапаліт Турына Северыно Палетто, які перадаў яму афіцыйнае запрашэнне. Арцыбіскуп Палетто тады расказаў, як ідзе падрыхтоўка для бяспечнага дэманстравання найкаштаўнейшай рэліквіі чалавецтва - плашчаніцы.
Турынская плашчаніца — цалун - гэта пахавальнае палатно памерам у чатыры метры, у якое пасля катавання і смерці на крыжы было загорнута цела хрысціянскага мучаніка , як лічаць хрысціяне – гэта было чалавечае цела Езуса Хрыста. З 1578 г. гэтая рэліквія захоўваецца ў катэдральным касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Турыне, належачы каралеўскай сям'і. Пасля смерці апошняга караля Італіі Умбэрто ІІ (1904–1983 гг.), згодна з яго тэстамэнтам, Плашчаніца перайшла ва ўласнасць Апостальскай Сталіцы. «Красамоўную і ашаламляльную выяву невымоўнага болю» Папа Ян Павел ІІ перадаў у 80 гады 20 стагоддзя на захаванне пад адказнасць арцыбіскупа Турынскай дыяцэзіі. Арганізатары спадзяюца, што цяпер за 40 дзён цалун убачаць і памоляцца ля яго 2 з паловай мільёны чалавек – хрысціянаў розных намінацый і турыстаў. У папярэдні раз у 2000 годзе Турынская плашчаніца выстаўлялася з нагоды Вялікага Хрыстова юбілею. У 20 стагоддзі рэліквію адкрывалі для вернікаў 4 разы. У 1998 годзе адным з паломнікаў да плашчаніцы быў Папа Ян Павел 2









All the contents on this site are copyrighted ©.