2010-06-04 13:34:29

Пачалося Апостальскае падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі на Кіпр


У пятніцу, раніцай, 4-га чэрвеня пачалося ўжо 16-е замежнае падарожжа Святога Айца. Каля гадзіны 14-й паводле беларускага часу Папа прыбыў на міжнароднае лётнішча гораду Пафос, які налічвае каля 40-а тысяч жыхароў. Тут адбылася ўрачыстая цырымонія прывітання. Прывітаў Бэнэдыкта 16-га Прэзідэнт Рэспублікі Кіпр Дэмэтрыс Хрыстофіяс. Былі прысутнымі шматлікія прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, якія працуюць ў гэтым рэгіёне свету і іншых хрысціянскіх Цэркваў.
На пачатку сваёй прамовы Бэнэдыкт 16 сказаў, што мае вялікае задавальненне быць сёння тут на Кіпры.
RealAudioMP3
Кіпр знаходзіцца на скрыжаванні культур і рэлігій, старажытнай і слаўнай гісторыі, якія надалей падтрымліваюць моцны і прыкметны уплыў на жыццё сваёй краіны. Рэспубліка Кіпр, якая нядаўна ўступіла ў Еўрапейскі Саюз, пачала адчуваць карысць з эканамічнага і палітычнага абмену з іншымі еўрапейскімі краінамі. Гэтая прыналежнасць дала вашай краіне доступ да рынкаў, тэхналогій і практычных ведаў. Трэба спадзявацца, што яна прынясе росквіт Вашай краіне і што іншыя еўрапейскія краіны, ў сваю чаргу, ўзбагацяцца ад вашай духоўнай і культурнай спадчыны, што адлюстроўвае вашу гістарычную ролю сувязі з Еўропай, Азіяй і Афрыкай.
“Ідучы слядамі нашых супольных айцоў у веры, Святых Паўла і Барнабы, я прыбыў да вас як паломнік і слуга Слугаў Бога. Адкалі Апосталы прынеслі хрысціянскае пасланне да гэтых берагоў,- працягваў Святы Айцец,- Кіпр стаў бласлаўлёны моцнаю хрысціянская спадчынаю”. І тут Папа прывітаў Яго Святасць Хрызастомасаю ІІ, Праваслаўнага Архіяпіскапа Кіпра, як таксама іншых рэлігійных кіраўнікоў краіны.
“Як наступнік Святога Пятра спецыяльным чынам жадаю прывітаць католікаў, каб падтрымаць іх у веры і заклікаць, каб былі ўзорнымі і як хрысціяне так і як грамадзяне, і каб былі паўнавартаснымі сваёй ролі ў грамадстве на карысць Царкве і дзяржаве”,- завершыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.