2010-12-14 13:17:02

Францыя: католікі мала дапамагаюць свайму Касцёлу


RealAudioMP3 Пераважная большасць французскіх каталікоў амаль не дапамагаюць матэрыяльна дзейнасці сваіх парафій, бо часта ня ведаюць канкрэтна яго працы. Гэты факт патрабуе ад каталіцкіх ўстаноў актывізаваць намаганні па інфармаванню вернікаў,- сцвярджае французская каталіцкая газета "La Croix". У той час, як сумы ахвяраванняў павялічыліся, колькасць ахвярадаўцаў значна паменшылася. Толькі 10 працэнтаў вернікаў пастаянна ахвяруюць матэрыяльныя сродкі на Касцёл, сярод іх амаль няма маладых католікаў.

Біскуп Мішэль Дзюбо - ардынарый дыяцэзіі Эўры лічыць, што гэта, па-першае, звязана з сучаснай французскай культурай спажывецтва: "Дзенасць Касцёла прыраўноўвается да грамадскіх паслуг, якія фінансуюцца за кошт падаткаў. Гэта ідэя мела гістарычную аснову раней, але больш не адпавядае рэчаіснасці. Такое памылковае меркаванне тлумачыць, чаму многіх людзей не хвалюе, на якія сродкі жывуць і працуюць святары". Другой прычынай біскуп лічыць псіхалогію французаў, якія бываюць значна больш шчодрымі пры правядзенні канкрэтнай адзінкавай ініцыятывы, але значна менш, калі гаворка ідзе аб агульнай падтрымцы усёй касцёльнай структуры – улічваючы заняты ў ёй персанал, рэлігійны і свецкі.

Хоць тры чвэрці вернікаў рэгулярна наведваюць касцёл, яны не ведаюць усіх яго выдаткаў і штодзённых матэрыяльных патрэб. Як выказваецца ў газеце "La Croix" эканом арцыдыяцэзіі Ліон Лоран Шарыньён, памяншэнне шчодрасці каталіцкіх вернікаў спалучана з няведаннем механізмаў дзейнасці і перакананасцю, што дзяржава ўтрымлівае касцёлы таксама, як кожную публічную службу. “Выклік ў тым, - падкрэслівае спадар Шарыньён,- каб яскрава даць зразумець вернікам, што яны павінны пастаянна падтрымліваць структуру, калі хочуць знайсці ў ёй кагосьці, хто адчыніць, калі стукаюцца ў дзверы. Не ўсе даюць сабе ў гэтым справаздачу, лічачы, што калі мне аднойчы спатрэбіцца, то заплачу і атрымаю. Як за аднаразавую паслугу.”

У Францыі выказваецца таксама занепакоенасць з прычыны павелічэння сярэдняга узросту ахвярадаўцаў. У асноўным, гэта людзі пажылога ўзросту. Газета ў сваім артыкуле падкрэслівае, што толькі новыя пакаленні могуць даць вырашэнне праблемы. Неабходна добра інфармаваць аб рэальным эканамічным становішчы, прычым шчыра і яскрава, з прыцягненнем увагі праз спецыяльныя кампаніі, якія прывабліваюць увагу, - лічыць газета.







All the contents on this site are copyrighted ©.