2011-01-01 16:11:32

Разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”: мір не дасягаецца сілай зброі


А поўдні ў суботу 1 студзеня 2011 года, пасля Святой Імшы, Папа адгаварыў з вернікамі, першую ў гэтым годзе багародзічную малітву “Анёл Панскі”. У сваёй прамове да вернікаў, сабраных на Плошчы Святога Пятра, Бэнэдыкт ХVI сказаў, што сёння Касцёл моліцца да Бога за пасрэдніцвам Езуса Хрыста, за дар міру: гэта Сусветны дзень міру, адпаведная нагода, каб супольна паразважаць аб асноўных выкліках, якія нашыя часы ставяць перад чалавецтвам. Адным з іх , рэзка тэрміновым, з’яўляецца сёння рэлігійная свабода. Таму я жадаў прысвяціць сёлета маё пасланне тэме: “Рэлігійная свабода- шлях да міру”. Цяпер мы бачым дзьве супярэчлівыя тэндэнцыі, абедзьве адмоўныя: з аднаго боку секулярызм, які часта подступам маргіналізуе рэлігію, каб прывесці яе да прыватнай сферы; з другога боку фундаменталізм, які хоча накінуць яе ўсім людзям сілком. У самой справе, “Бог кліча чалавецтва да сябе праз задуму любові, якая агортвае ўсю асобу ў яе натуральным і духоўным вымярэнні, каб адказаць на яе свабодна і з адказнасцю, усім сэрцам і ўсёй сваёю сутнасцю, індывідуальна і ў супольнасці.” (нр,8). Дзе на самой справе сапраўды прызнаецца рэлігійную свабоду, чалавечая годнасць паважаецца ў вытокаў сваіх асноў і цераз шчырае шуканне праўды і дабра, ўзмацоўваецца маральная свядомасць ды ўстановы і грамадскае жыццё. Па гэтай прычыне рэлігійная свабода з’яўляецца ўпрывілеяваным шляхам пабудовы міру.


Мір не дасягаецца шляхам зброі, пры дапамозе палітычных, эканамічных культурных сродкаў. Мір з’яўляецца дзеяннем сумленняў, якія адкрытыя на праўду і любоў. Няхай Бог дапамажы нам ісці гэтым шляху ў новым годзе, які дазваляе нам перажыць.


Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец сказаў

Дарагія Браты і сёстры, у пасланні на сённяшні Сусьветны Дзень Міру я падкрэсліў, што вялікія рэлігіі могуць быць вялікім фактарам адзінства і міру для ўсёй чалавечай сям’і, і я ўспомніў у гэтай сувязі, што ў 2011 годзе адзначаецца 25 гадавіну Сусветнага Дня малітваў за мір, што Папа Ян Павал ІІ склікаў у Асізі ў 1986 годзе. Дзеля гэтага, ў месяцы кастрычніку я наведаю горад Святога Францішка. Запрашаю аб’яднацца са мною ў гэтай дарозе хрысціян розных канфесій, прадстаўнікоў рэлігійных традыцый свету, як таксама ўсіх людзей добрай волі, з мэтай, каб прыпомніць гэты гістрычны жэст майго парэдніка і ўрачыста аднавіць заангажаванне вернікаў усіх рэлігій жыць сваёй верай ў якасці паслугі для справы міру. Хто знаходзіцца на шляху да Бога не можа не перадаваць міру. Хто будуе мір не можа не наблізіцца да Бога. Усіх вас запрашаю суправаджаць сваімі малітвамі, проста з гэтага моманту, гэтую ініцыятыву.


У гэтым кантэксце жадаю прывітаць і адначасна заахвоціць тых, якія моляцца ў Касцёле, ад учарашняга вечара праз увесь сённяшні дзень, за мір і рэлігійную свабоду. Тут у Рыме Супольнасць Святога Эджыдыя запрапанавала ініцыятыву: “Мір ва ўсіх землях”. Сардэчна вітаю ўсіх тых, хто прыняў удзел у гэтай ініцыятыве.
На заканчэнне сустрэчы Папа надзяліў сваё блаславенне на ўсіх прысутных на Плошчы Святога Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.