У суботу 8 студзеня
Святы Максіміліян Кольбэ скончыў бы 117 гадоў. Нарадзіўся ён 8 студзеня 1894 года
ў Здунскай Волі ў Польшчы. Пасля вучобы у Рыме вярнуўся ў краіну і ўзняў дзейнасць,
якая вылучалася надзвычайнай апостальскай стараннасцю, умеласцю адчытвання знакаў
часоў у духу Евангелля. У евангелізацыі выкарыстоўваў сучасныя сродкі сацыяльнай камунікацыі Апошнія
месяцы свайго вельмі актыўнага жыцця Святы Максіміліян правёў у найгоршай турме гестапа
ў Варшаве і ў канцлагеры ў Асвенцыме. Святы Максіміліян, знаходзячыся ў такім асяроддзі,
збярог пачуццё свабодыЮ веру ў чалавека і ў Бога, на зло адказваў дабром: суцяшаў
сумных, умацоўваў упаўшых у духу, умацоўваў веру ў Бога, абуджаў надзею на лепшую
будучыню, пераконваў, што праўда і справядлівасць перамогуць; паказваў сэнс пакутаў
і ахвяры: даваў разграшэнне прысуджаным да смяротнага пакарання; адзначаў, што пасля
смерці прыходзіць ўваскрасенне. Маючы 47 гадоў ахвяраваў сваё жыццё за вязня Францішка
Гаяўнічка. Памёр 14 жніўня 1941 года ў бункеры голаду ў Асвенцыме. Папа Павал VI
17 кастрычніка 1971 года абвясціў айца Максіміліяна бласлаўлёным. Папа Ян Павал
ІІ 10 кастрычніка 1982 года залічыў яго да ліку Святых мучанікаў Каталіцкага Касцёла,
які памёр у абароне хрысціянскай веры і евангельскіх дабрачыннасцей, і такім чынам
падкрэсліў, што любоў да чалавека і вера ў Бога, вернасць Яго прынцыпам патрабуюць
ахвяры і нават дару з уласнага жыцця.