2011-01-26 14:01:44

Егіпет: Касцёл імкнецца высветліць непаразуменні з “Аль-Азхар”


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Егіпце засмучаны рашэннем ісламскага ўніверсітэта “Аль-Азхар” "замарозіць" дыялог са Святым Пасадам, аднак, упэўнены, што ён адновіцца - піша на старонках агенцтва “AsiaNews” яго дырэктар кс. Бернарда Чэрвэллера.

Кс. Чэрвэллера адзначае, што егіпецкія ўлады, так як і “Аль-Азхар”, сфарміравалі сваё меркаванне на падставе інфармацыі тэлеканала “Аль-Джазіра” і заходніх СМІ, якія няправільна прадставілі зварот Бэнэдыкта XVI 2 студзеня. У ім Папа не заклікаў заходнія ўрады да абароны хрысціянаў, але кіраўніцтва некаторых краін культываваць дух сапраўднага супакою, за які трэба няспынна маліцца і адмовіцца ад любога гвалту. "Святога Айца не можна абвінавачваць у тым, што заклікаў да новага крыжовага паходу", - кажа дырэктар “AsiaNews”.

Кс. Чэрвэллера цытуе экспертаў, якія лічаць, што "замарожванне" дыялогу з'яўляецца дымавой завесай, якая мае на мэце схаваць адказнасць егіпецкіх уладаў за тэракт у Александрыі. З першага моманту ўрад у Каіры звяртаў увагу на дзейнасць знешніх фактараў. Але гэта зусім не так, бо егіпецкія хрысціяне падвяргаюцца дыскрымінацыі ў многіх адносінах (будаўніцтва храмаў, рамонты, прысутнасць у грамадскім жыцці і г.д.). Урад не супрацьстаіць нарастаючаму фундаменталізму, які становіцца пажыўным асяроддзем для тэрарызму. Каталіцкі Касцёл на наступны дзень пасля нападу ў Александрыі звярнуўся да ўладаў распрацаваць новае заканадаўства аб рэлігійным будаўніцтве, змяніць навучальную праграму, каб у ёй не было элементаў, якія з'яўляюцца глебай для дыскрымінацыі, а таксама ўвесці эфектыўнае пакаранне за распальванне фанатызму. "На жаль, урад у Каіры адмаўляецца прымаць сур'езна праблемы дыскрымінацыі", - шкадуе дырэктар “AsiaNews”.

Кс. Чэрвэллера адзначае, што ёсць некаторае падабенства ў пазіцыі егіпецкага і заходніх урадаў, якія пасля тэрактаў у Багдадзе і Александрыі асудзілі тэрарызм, не разумеючы, што галоўная праблема ў тым, што ўрады аддаюць перавагу прысвячэнню хрысціянаў у імя падтрымання балансу ў адносінах з мусульманскім светам. "Яны не падтрымліваюць рэлігійную свабоду, а, наадварот, пакідаюць пустую прастору для фанатызму", - кажа сьвятар. Ён адзначае, што Апостальская Сталіца заклікае ўрады заходніх краін не выкарыстоўваць санкцый або ваенных дзеянняў, але ўмацоўваць міжкультурны дыялог, падтрымліваць адукацыю (сферу, дзе ўсё больш і больш прысутнічае "Аль-Каіда).

Па словах кс. Чэрвэллеры, у гэтай сітуацыі асаблівае значэнне мае кастрычніцкая сустрэча ў Асізі, якая паказвае, што рэлігіі не з’яўляюцца для свету праблемай, але багаццем, што свету не пагражае непазбежны канфлікт цывілізацый. Гэта пазітыўная прапанова барацьбы з сучасным тэрарызмам і секулярызмам, - кажа дырэктар агенцтва “AsiaNews”.







All the contents on this site are copyrighted ©.