2011-03-01 16:31:23

Бэнэдыкт XVI падпісаў новы закон аб ватыканскім грамадзянстве


RealAudioMP3 З 1 сакавіка 2011 г. асобы, якія пражываюць у дзяржаве Ватыкан не будуць аўтаматычна набываць яго грамадзянства. Гэта вынікае з “Закона аб грамадзянстве, пражыванні і доступе да Ватыкана”, які падпісаў папа Бэнэдыкт XVI 22 лютага гэтага года.

Новы закон прадугледжвае, што члены сям’яў, якія выконваюць абавязкі або нясуць службу ў Ватыкане больш не набываюць грамадзянства Ватыкана аўтаматычна, як гэта было раней. Зараз для гэтага неабходна звярнуцца з адпаведнай просьбай. Паводле закона грамадзянамі Ватыканскай дзяржавы лічацца кардыналы, якія пражываюць на тэрыторыі Ватыкана ці Рыма, дыпламаты Апостальскай Сталіцы, а таксама асобы, якія жывуць на тэрыторыі Ватыкана, спаўняючы абавязкі або праходзячы службу.

На сённяшні дзень Ватыкан налічвае 572 грамадзяніна, на яго тэрыторыі пражывае 444 асобы, з якіх 221 не мае ватыканскага грамадзянства. Кожны год на тэрыторыю Дзяржавы Ватыкан уязджае каля 2 мільёнаў аўтамабіляў.







All the contents on this site are copyrighted ©.