Германія: Тыдзень Братэрства аб’яднаў хрысціянаў і яўрэяў
14 сакавіка ў нямецкім
горадзе Міндэн сустрэліся прадстаўнікі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Германіі, Рады
Нямецкай Евангелічнай Царквы і артадаксальныя равіны у рамках традыцыйнага Тыдня Братэрства,
які ў гэтым годзе быў прысвечаны сацыяльна-палітычным зменам у Германіі. Яго ўдзельнікі
заявілі, што “секулярызацыя і прысутнасць ісламу ў краіне, з’яўляюцца адной з важных
сацыяльных змен”. У дэбатах па сацыяльных тэмах былі абмеркаваныя асноўныя пытанні,
якія тычацца не толькі інтэграцыйнай палітыкі але таксама і свабоды веравызнання.
Рэлігійныя дзеячы падкрэслілі неабходнасць “працягваць дыялог”, шукаць “ўзаемнага
збліжэння, у прыватнасці з ісламам”, а таксама павялічваць намаганні ў барацьбе з
расізмам, антысемітызмам і ксенафобіяй. “Магчымасці, якія стварае дэмакратычнае грамадства
для плённага абмену паміж рэлігіямі, у рамках рэлігійнай свабоды”, - падкрэслілі яўрэйскія
і хрысціянскія рэлігійныя дзеячы, - “павінны быць выкарыстаны свядома, каб дапамагчы
дасягнуць мірнае суіснаванне паміж людзмі”.