2011-04-04 13:00:32

Лівійскі біскуп: у выніку бамбёжак саюзнікаў гінуць мірныя жыхары


RealAudioMP3 8 грамадзянскіх асобаў, галоўным чынам жанчыны і дзеці, былі забітыя ў Лівіі ў выніку бамбёжак, праведзеных міжнароднымі сіламі толькі на працягу аднаго дня – 1 красавіка. Пра гэта паведаміў біскуп Джавані Марцінэллі, Апостальскі вікарый Трыпалі.

Ён распавёў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву “Fides”, што “лівійцы сытыя па горла гэтай сітуацыяй”. “Паводле апошняй інфармацыі, якую я атрымаў, - сказаў іерарх - страх перад бамбёжкамі і вайной прымусіў каля 400 тыс. лівійцаў шукаць прытулку ў Тунісе і Егіпце”.







All the contents on this site are copyrighted ©.