2011-05-14 14:45:46

Расклад набажэнстваў з удзелам Пантыфіка


RealAudioMP3 14 мая стаў вядомы расклад публічных набажэнстваў, якія ўзначаліць Бэнэдыкт XVI у перыяд з мая па верасень 2011 г. 26 мая, Святы Айцец памоліцца малітвай ружанца ў базыліцы Маці Божай Вялікай у Рыме і здзейсніць акт пасвячэння Італіі Багародзіцы. Гэта набажэнства, у якім прымуць удзел таксама члены Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Італіі, будзе прымеркавана да святкавання 150-годзя аб’яднання гэтай краіны. 4-5 чэрвеня, у рамках апостальскага візіта, Пантыфік будзе прыбываць у Харватыі. Святы Айцец таксама, узначаліць Літургію ў базыліцы св. Пятра ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, якая адбудзецца 12 чэрвеня, а потым, 19 чэрвеня, здзейсніць пастырскі візіт у Рэспубліку Сан-Марына. Таксама ў чэрвені, Бэнэдыкт XVI узначаліць эўхарыстычную працэсію і св. Імшу ва Урачыстасць Цела і Крыві Хрыста, 23 чэрвеня, і літургію у гонар св. Пятра і св. Паўла 29 чэрвеня.

У жніўні, у свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа ўзначаліць св. Імшу, якая пройдзе ў парафіяльным касцёле св. Тамаша з Аквіну ў Кастэль Гандольфа. Тры дні Святы Айцец правядзе разам з пілігрымамі, якія прыбудуць на Сусветныя дні моладзі ў Мадрыдзе.

Нарэшце, ў верасні ў Бэнэдыкта XVI запланаваны два падарожжы: пастырскі візіт у італьянскую Анкону, і трохдзённы апостальскі візіт у Германію.








All the contents on this site are copyrighted ©.