Англіканскія іерархі заклікаюць да барацьбы са спекуляцыяй ў сферы сельскай гаспадаркі
Да жалезнага кантролю
над спекулянтамі “з-за якіх у свеце галадаюць міліёны людзей”, заклікаюць лідэры Анліканскага
Саюза, сярод якіх арцыбіскуп Брысбана і прымас Аўстраліі Філіп Аспінал і старшыня
англіканскай супольнасці Канады Фрэд Хільц. Аб гэтым іерархі кажыць у сваім звароце
апублікаваным з нагоды маючай адбыцца ў Парыжы 22-23 чэрвеня сустрэчы міністраў сельскіх
гаспадарак краін “Вялікай дваццаткі”. Маецца на увазе сустрэча, на якой паміж іншым
будзе абмяркоўвацца пытанне павышэння коштаў на сельскагаспадарчыя прадукты, што прывядзе
ў будучыні да яшчэ большага абяднення людзей, якія жывуць у краінах бедных і перажываючых
цяжкія сацыяльныя патрасенні.
На працягу апошніх дванаццаці гадоў, згодна з
дакументам прадстаўленым Арганізацыяй па супрацоўніцтву і эканамічнаму развіццю і
FAO (Арганізацыяй ААН па прадуктовых і сельскагаспадарчых праблемах), кошты на прадукты
дасягнулі новага негатыўнага рэкорда, і чакаецца што ў будучыні яны будуць расці.
Усё гэта робіць вельмі складаным жыццё 925 млн. чалавек, якія пакутуюць ад голада.
У лісце англіканскіх іерархаў падкрэсліваецца, што кантроль над спекуляцыяй
у сферы гандлю сельскагаспадарчымі прадуктамі павінен стаць важным заданнем для урадаў
багатых краін. Адначасова звяртаецца ўвага на недахоп інфармацыі аб гэтай праблеме.
“Недахоп інфармацыі спрыяе павышэнню коштаў і росту спекуляцыі”, адзначаюць англіканскія
лідэры.
Іерархі таксама звяртаюць увагу на праблему працы жанчын, якія часта
становяцца ахвярамі рабскага выкарыстання. У пасланні прапаноўваецца шэраг магчымых
вырашэнняў праблемы сялянаў і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.