Прэфектура папскага
дому паведаміла сёння, што ў чацвер, 7 ліпеня, у 17.30 Святы Айцец на летні перыяд
пераяжджае ў Апостальскі Палац у Кастэль Гандольфа. Летам прыпыняюцца ўсе прыватныя
і спецыяльныя аўдыенцыі. У ліпені не будуць адбывацца таксама агульныя аўдыенцыі па
серадам, яны адновяцца з 3 жніўня. Акрамя таго, паведамляецца, што ў нядзелі і ўрачыстасці
малітва “Анёл Панскі” будзе адбывацца ў летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.