2011-07-20 12:38:34

Кітай: улады рыхтуюць чарговыя біскупскія пасвячэнні без згоды Папы


RealAudioMP3 Былы біскуп Ганконга кардынал Ёзэф Цзэн, назваў цяперашнія адносіны паміж Ватыканам і Пекінам "вайной", аб’яўленай кітайскімі ўладамі. Услед за біскупскім пасвячэннем кс. Ёзэфа Хуана Бінджана, якое адбылося папскага мандата, кітайскія ўлады паведамілі аб наступнай запланаванай біскупскай сакры, інфармуе “Zenit”.

На гэты раз так заваны “афіцыйны” Каталіцкі Касцёл, які дзейнічае пад эгідай уладаў, вырашыў вызначыць біскупа для кіравання Харбінскай дыяцэзіяй. Тут ужо ёсць біскуп, які знаходзіцца ў лучнасці са Святым Айцом, з так званага “падпольнага” Каталіцкага Касцёла, непрызнанага дзяржавай, біскуп Вэй Джынгій. Ён вядомы сваімі намаганнямі па прымірэнні з “афіцыйнымі” біскупамі.

Новы кандыдат на біскупа Харбінскай дыяцэзіі – 47-гадовы кс. Юэ Фушэнг. На з’ездзе прызнанай дзяржавай кітайскай Патрыятычнай каталіцкай асацыяцыі, які праходзіў у снежні мінулага года ў Пекіне, быў абраны віцэ-прэзідэнтам гэтай арганізацыі. Біскупам Харбінскай дыяцэзіі кітайскія ўлады вырашылі зрабіць яго нядаўна. Апостальская Сталіца ў адказ заявіла, што гэты кандыдат у біскупы не атрымае мандат Папы.

На думку шэрагу назіральнікаў, гэта новае біскупскае пасвячэнне пакажа, як далёка гатовы зайсці кітайскія ўлады, каб прымусіць верных Святому Пасаду біскупаў удзельнічаць у кананічна нелегальнай цырымоніі.

Апошняе такога роду незаконнае пасвячэнне мела месца 14 ліпеня ў Шаньтоу. Яно суправаджалася некалькімі супрацьпраўнымі актамі ў адносінах да каталіцкіх біскупаў, верных Папу. Біскупа Паўла Пі Цзюньміня, які павінен быў узначаліць цырымонію але адмовіўся рабіць гэта, ад арышту выратавалі святары, якія акружылі яго ў катэдры, не даўшы паліцыі арыштаваць іерарха. Вядома таксама, што яшчэ чатыры біскупы былі дастаўлены на цырымонію насільна.







All the contents on this site are copyrighted ©.