2011-07-26 15:26:15

Кенія: насельніцтва і бежанцы змагаюцца за прадукты харчавання


RealAudioMP3 У Кеніі з-за пануючага голаду адбываюцца ўсё больш жорсткія сутыкненні паміж мясцовым насельніцтвам і бежанцамі, якія прыбылі з іншых краін, ратуючыся ад засухі. "Барацьба ідзе за харчаванне і ваду, бо гаворка ідзе аб чыстым выжыванні", - патлумачыў кс. Джордж Таранііл, салезіянін. Па яго словах, народ Кеніі мае патрэбу ў тэрміновых гуманітарных грузах, такіх як: вада, кукуруза, фасоля, цукар, соль і медыкаменты.

Кенія перажывае трэці, так званы, сезон дажджоў, які праходзіць без дастатковай колькасці ападкаў. Рост цэн на харчаванне і адсутнасць інфраструктуры зрабілі ежу амаль недаступнай. Акрамя таго, у краіну прыбываюць тысячы людзей з суседніх Самалі і Эфіопіі, якія ратуюцца тут ад голаду. Па падліках міжнародных арганізацый, у Кеніі ў бліжэйшыя месяцы будуць патрабаваць харчовай дапамогі каля 3,5 млн. чалавек.

"Важна, каб мы падтрымалі людзей у Кеніі, Самалі, Эрытрэі і Эфіопіі, у бліжэйшы час", - сказаў Рэйнхард Хайзэрэр, кіраўнік салезіянскай дабрачыннай арганізацыі “Моладзь адзіны свет”, якая займаецца дапамогай народу Кеніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.