2011-08-31 15:08:15

1 верасня – Міжнародны дзень абароны стварэння


RealAudioMP3 1 верасня адзначаецца Міжнародны дзень абароны стварэння. З гэтай нагоды праваслаўны Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І скіраваў спецыяльнае пасланне, у якім адзначае, што “мы не можам больш маўчаць перад абліччам знішчэння чалавекам навакольнага асяроддзя”.
11
Патрыярх заўсёды знаходзіўся ў першых шэрагах тых, хто спрыяў развіццю культуры павагі да навакольнага асяроддзя, заахвочваючы да гэтай місіі выдатных тэолагаў, вучоных, эколагаў, але перш за ўсё прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій і сусветных рэлігій. За актыўную дзейнасць на карысць абароны прыроды Барталамея І журналісты называюць “зялёным Патрыярхам”

“Мы не можам маўчаць з прычыны таго, што чалавек не паважае гэтага Божага дара і нішчыць навакольнае асяроддзе з-за сваёй прагнасці і эгаістычных мэтаў”, - адзначыў Барталамей І. Іерарх падкрэсліў, што “чалавек можа выкарыстаць прыроду для свайго дабра, але павінны існаваць межы”. “Іх адсутнасць, з’яўляецца на жаль характэрнай рысай двух апошніх стагоддзяў гісторыі чалавецтва”, - сказаў Канстантынопальскі Патрыярх.








All the contents on this site are copyrighted ©.