2011-09-02 13:37:03

Германія: статыстычныя дадзеныя а Касцёле


RealAudioMP3 22-25 верасня адбудзецца Апостальскі візіт Бэнэдыкта XVI у Германію. Папа наведае Берлін, Эрфурт і Фрайбург. У кожнай з гэтых трох дыяцэзій Святы Айцец правядзе св. Імшу на адкрытым паветры з удзелам шматлікіх вернікаў.
Таксама ў праграме візіта Пантыфіка выступленне ў нямецкім парламенце і сустрэчы з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій.

Каталіцкі Касцёл у гэтай краіне актыўна рыхтуецца да прыезда Святога Айца. Нямецкія іерархі упэўнены, што візіт Папы дынамізуе развіццё Касцёла і паспрыяе ажыўленню веры ў Германіі.

На сённяшні дзень Касцёл на радзіме Пантыфіка складаецца з 29 адміністратыўных адзінак. З 80-міліённага насельніцтва гэтай краіны прыкладна 25 млн. лічаць сябе католікамі. У Германіі дзейнічае 11,5 тыс. парафій і каля 1 тыс. пастырскіх цэнтраў.

Акрамя таго працуюць каля 13 тыс. святароў і 4 тыс. законнікаў. На кожнага нямецкага святара прыходзіцца пракладна 1,5 тыс. вернікаў. На сённяшні дзень у семінарыях Германіі навучаецца каля 3 тыс. клерыкаў.

Сярод насельніцтва гэтай краіны карыстаюцца папулярнацю каталіцкія школы, якія даюць якасную адукацыю і спрыяюць інтэгральнаму фарміраванню асобы. У агульнай колькасці ў Германіі налічваецца каля 10 тыс. каталіцкіх навучальных устаноў, у якіх вучацца каля 1 млн. чалавек.

Касцёл вельмі відавочна прысутны ў іншых сацыяльных сферах, напрыклад такіх як медыцына – у Германіі дзенічае каля 500 каталіцкіх клінік і 1,5 тыс. хірургічных амбулаторыяў. Для дапамогі старым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі дзенічае каля 3 тыс. спецыяльных устаноў. Таксама існуе вялікая колькасць дзіцячых дамоў, сямейных кансультацый і каталіцкіх цэнтраў сацыяльнай адукацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.