2011-09-08 15:37:37

Кардынал О’Браэн: абавязак палітыкаў – бараніць інстытут сям’і


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Шатландыі звярнула ўвагу палітычных асяродкаў краіны на недапушчальнасць легалізацыі шлюбаў паміж асобамі аднаго пола. “Усе спробы нанова акрэсліць значэнне тэрміна “сужэнства”, гэта нападак на інстытут сям’і, які з’яўляецца “вуглавым каменнем грамадства”, - адзначаюць шатландскія іерархі.

У паведамленні епіскапата, выдадзеным 7 верасня, біскупы кажуць, што прымуць актыўны удзел у запланаваных кансультацыях па гэтаму пытанню, а таксама заклікаюць усіх католікаў краіны, выказаць сваю пазіцыю.

Іерархі здзіўлены з прычыны таго, што ўрад ясна не акрэсліў, з якой мэтай будуць арганізоўвацца кансультацыі і ці будзе канчатковае рашэнне прымацца з улікам іх вынікаў. Біскупы лічаць, што дэпутаты павінны вельмі добра прааналізаваць усе аргументы. Акрамя таго, іерархі адзначаюць, што ўдзел у дыскусіях павінны прымаць жыхары Шатландыі.

Вечарам 7 верасня ў Эдынбургу адбылася св. Імша, для палітычных дзеячоў, якую ўзначаліў кардынал Кэйт О’Браэн. Іерарх нагадаў прысутным, што сям’я, збудаваная на саюзе мужчыны і жанчыны, з’яўляецца інстытутам, які важней дзяржавы, таму абавязак палітыкаў – гэта клопат аб ім. “Кожны павінен усвядоміць, што ніякі ўрад не можа змяніць чалавечай прыроды”, - сказаў кардынал О’Браэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.