Арцыбіскуп Чулікат: адсутнасць роўных магчымасцяў парушае стабільнасць у свеце
Пастаянны назіральнік
Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, выступаючы на форуме гэтай
арганізацыі, звярнуў увагу на тое, што “глабалізацыя спрыяе пашырэнню інвестыцый і
гандлю, але ў той жа час паслабляе многія краіны, асабліва слаба развітыя, якія не
маюць магчымасці карыстацца пазітыўнымі аспектамі глабалізацыі”.
Ватыканскі
дыпламат звярнуў увагу, на негатыўныя аспекты глабалізацыі, якія патрабуюць тэрміновага
асэнсавання і пераадолення. Адным з негатыўных наступстваў глабалізацыі іерарх назваў
сусветны фінансавы крызіс. “Гэты крызіс нанёс вялікую шкоду эканоміке, урадам і сем’ям
ва ўсім свеце. Акрамя таго ён паўплываў на рост беспрацоўя і паглыбіў сацыяльную няроўнасць”,
- сказаў іерарх.
Арцыбіскуп Чулікат адзначыў, што ў кампетэнцыю Апостальскай
Сталіцы не ўваходзіць прадстаўленне гатовых рашэнняў адносна цяперашняга крызіса,
але нагадваць аб тым, што глабалізацыя павінна адпавядаць фундаментальным этычным
прынцыпам, асабліва павазе да годнасці чалавека, а таксама, сацыяць каб рашэнні, якія
прымаюцца, былі справядлівымі.
“Перасцярогай для сучаснага света павінна быць
“арабская вясна”, якая паказала, што адсутнасць роўных магчымасцяў у развіцці парушае
стабільнасць ва ўсім свеце”,- сказаў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры
ААН.