2011-11-26 12:10:17

Бэнэдыкт ХVI прызначыў новых Апостальскіх нунцыяў у Грузіі і Ірландыі


RealAudioMP3 26 лістапада Бэнэдыкт VI прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Грузіі. Ім стаў кс. прэлат Марэк Сольчынскі. Святы Айцец паднёс яго да годнасці арцыбіскупа з тытулярнай сталіцай ў Цэзарэі і Маўрытаніі.

Кс. Марэк Сольчынскі нарадзіўся у 1961 г. у Польшчы. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1987 г. З’яўляецца доктарам кананічнага права. У 1993 г. пачаў дыпламатычную службу у Апостальскай Сталіцы. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Парагваі, Расіі, Турцыі, Чэшскай Рэспубліцы і Іспаніі, а таксама ў прадстаўніцтве Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью Ёрку.

Пантыфік прызначыў таксама новага Апостальскага нунцыя ў Ірландыі. Ім стаў кс. прэлат Чарльз Джон Браўн, які да гэтага часу працаваў у Кангрэгацыі Веравучэння. Святы Айцец надаў яму тытул арцыбіскупа. Кс. Браўн нарадзіўся у 1959 г. у Нью Ёрку. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1989 г. З 1994 г. працаваў у кангрэгацыі Веравучэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.